Пра праект

Праект "Вітаем у Любліне" скіраваны да іншаземцаў, якія жывуць ці вучацца ў Любліне. Падчас яго рэалізацыі хочам дацьяк іншаземцам так і асобам, якія маюць з імі частыя кантакты, магчымасць да пазнання і зразумення сваіх патрэбаў. Мы падрsхтуем  інфармацыйны пункт і інтэрнэт-старонку пры дапамозе якіх будзем старацца вырашаць як найболей штодзённых праблемаў. Прапануем замежным студэнтам экскурсіі, сустрэчы, майстар-класы, дзякуючы якім можна пазнаць горад і навучыцца ў ім функцыянаваць. Таксама дойдзем да разнастайных фірм, якія могуць мець дачыненне з замежнікамі, з прапановай прайсці падрыхтоўку з іх культуры, традыцый, азоў мовы. А пазней прыгатуем рэкамендацыі, дзякуючы якім рашуча павысіцца якасць жыцця іншаземцаў у Любліне.


1. Асноўным дзеяннем будзе падрыхтоўка і адкрыццё інфармацыйнага пункту. Агульнадаступны, рэклумаючы свае паслугі ў месцах, дзе часта бываюць іншаземцы, Цэнтр павінен будзе перад усім даваць падтрымку ў пошуках выхаду з праблемаў, якія напатыкаюць іншаземцаў. Таксама будзе дзейнічаць інфалінія, карыстацца якой змогуць не толькі іншаземцы, але і ўсе асобы, якія маюць з німі кантакты.



2. Прыгатаванне і правядзенне трох цыклічных акцый "Вітаем у Любліне" з мэтай прыняцця і ўладкавання першага кантакту са свежапрыехаўшымі ў горад студэнтамі ды студэнткамі. Падчас цыклу падзей студэнты будуць запрошаны на 4 шпацыры, дзякуючы якім пазнаёмяцца з Люблінам - з боку найважнейшых дзяржаўных ўстаноў, устаноў культуры, спорту і адпачынку. Падчас такіх сустрэч таксама сустрэнуцца з кіраўнікамі гэтых устаноў.


 
3. Падрыхтоўка працаўнікоў устаноў і фірм, што маюць частыя кантакты з іншаземцамі звязаныя з правам, працэдур інтэграцыі і антыдыскрымінацыі, а таксама элементамі мовы і культуры найбольш лічных груп замежнікаў.


4. Падрыхтоўка іншаземцаў праз навучанне асноў мовы, культуры і гісторыі Польшчы, з улікам мясцовых асаблівасцяў. Мы падрыхтуем шэраг візытаў і сустрэч з асобамі істотнымі для функцыянавання горада.



5. Падчас рэалізацыі  праекту будзе праводзіцца назіранне дзейнасці і яе эфектаў. На падставе сабранай інфармацыі раз на год паўстане рапарт. У такім рапарце з праекту будуць прыгатаваныя рэкамендацыі для паляпшэння супрацоўніцтва і інтэграцыі іншаземцаў, якія жывуць у Любліне.


6. Апрацаванне і бягучая актуалізацыя сэрвісу www для замежнікаў па-ангельску, па-украінску, па-беларуску. Сэрвіс будзе рэкламаваны ўстановамі, якія маюць дачыненне да іншаземцаў.



7. Прыгатаванне публікацыі - календара, ў які ўвойдуць найважнейшая інфармацыя пра функцыянаванне ў горадзе, святах, падзеях, кантакты да найбольш важных устаноў, выбар шматмоўных культурных і грамадскіх імпрэз.









Праект "Вітаем у Любліне" пачаўся ў ліпені 2009 г. і фінансуецца са сродкаў Еўрапейскага Фонду Інтэграцыі Грамадзянаў Трэціх Краін і Бюджэту Рэспублікі Польшча.



Пра Homo Faber
2010-01-12

Homo Faber - лац.: чалавек-тварэц, майстар, рамеснік. Мы ведаем, што нават адзін чалавек здольны змяніць свет.
 


Dodaj swój komentarz

Jesteś niezalogowany - wpis musi być zaakceptowany przez moderatora

Dodaj komentarz